Мэта мадэрнізацыі: стварэнне шматфункцыянальнага знішчальніка.
АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ МАДЭРНІЗАЦЫІ:
Пашырэнне наменклатуры ўзбраення «паветра–паверхня», што забяспечвае выкарыстанне:
- кіраваных ракет «паветра–паверхня» Х-25МЛ, Х-29Т(ТЕ), Х-29Л, Х-31А, Х-31П;
- карэктоўных авіябомбаў КАБ-500КР, КАБ-500Л.
Рэалізацыя новых рэжымаў працы радыёлакацыйнага прыцэльнага комплексу, што дае магчымасць выяўлення цэляў на аддаленні:
- у рэжыме «паветра–паветра» ў пярэднюю паўсферу – 150-160 км;
- тыпу «пускавая ўстаноўка» з ЭПР 30 м² — 40 км;
- тыпу «ангар», «чыгуначны мост» з ЭПР 1000 м² — 150 км;
- надводных цэляў у рэжыме агляду рэальным променем – 350 км.
Пашырэнне функцыянальных магчымасцяў навігацыйнай сістэмы, за кошт чаго дасягаецца:
- увод і захоўванне звестак пра прамежкавыя пункты маршруту, аэрадромы, радыёмаякі да 99 пунктаў кожнага тыпу (у штатным варыянце — шэсць пунктаў);
- фарміраванне і захоўванне звестак пра сем маршрутаў (у штатным варыянце – два маршруты);
- аўтаматычная і ручная змена навігацыйных пунктаў у палёце;
- вызначэнне дарожнай хуткасці з хібнасцю 0,2 м/с;
- магчымасць ажыццяўлення навігацыі па стандарце ICAO (VOR, ILS/DME);
- вызначэнне бягучых каардынат месца самалёта з дакладнасцю ±5 метраў (у штатным варыянце — 700 метраў).
Усталяванне бартавой сістэмы збору і перадачы інфармацыі, за кошт чаго здзяйсняецца:
- перадача на наземныя пункты кіравання каардынат выяўленых наземных цэляў;
- кантроль становішча самалёта ў паветранай прасторы;
- збіранне інфармацыі пра параметры палёту ў наземнага аператара;
- аператыўны кантроль працаздольнасці авіяцыйнай тэхнікі;
- аказанне дапамогі лётчыку ў асаблівых выпадках;
- навучанне лётнага складу;
- навядзенне на наземныя цэлі;
- мадэрнізацыя інфармацыйна-кіруючага поля кабіны;
- ужыванне сістэмы аўдыя- і відэарэгістрацыі;
- усталяванне апаратуры індывідуальнай радыётэхнічнай абароны самалёта.