RuEn
О компании

Галоўная/Прадукцыя/Авіяцыйная тэхніка/Авiяцыя/МАДЭРНІЗАЦЫЯ САМАЛЁТА СУ-25

МАДЭРНІЗАЦЫЯ САМАЛЁТА СУ-25

Мэты мадэрнізацыі: павышэнне баявой эфектыўнасці самалёта па знішчэнні наземных і паветраных цэляў, пашырэнне баявых магчымасцяў па кругласутачным і ўсепагодным вядзенні баявых дзеянняў высокай інтэнсіўнасці.

Мэты мадэрнізацыі: павышэнне баявой эфектыўнасці самалёта па знішчэнні наземных і паветраных цэляў, пашырэнне баявых магчымасцяў па кругласутачным і ўсепагодным вядзенні баявых дзеянняў высокай інтэнсіўнасці.

АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ МАДЭРНІЗАЦЫІ:


Пашырэнне наменклатуры ўжываных авіяцыйных сродкаў паражэння, што дае магчымасць выкарыстання:

  • кіраваных ракет «паветра–паветра» Р-73;
  • кіраваных ракет «паветра–паверхня» Х-29Т;
  • некіраваных авіяцыйных ракет С-13;
  • карэктоўных авіяцыйных бомбаў КАБ-500КР, КАБ-500Л;
  • мадэрнізацыя інфармацыйна-кіруючага поля кабіны і ўсталяванне сістэмы адлюстравання інфармацыі СОІ-25.

Усталяванне сістэмы навігацыі СН-25, якая забяспечвае:

  • увод і захоўванне звестак пра прамежкавыя пункты маршруту, аэрадромы, радыёмаякі да 99 пунктаў кожнага тыпу (у штатным варыянце — шэсць пунктаў);
  • фарміраванне і захоўванне звестак пра восем маршрутаў (у штатным варыянце – адзін маршрут);
  • палёт па запраграмаваным маршруце з аўтаматычнай і ручной зменай навігацыйных пунктаў у палёце;
  • магчымасць навігацыі па стандарце ICAO (VOR, ILS/DME);
  • дакладнасць вызначэння бягучых каардынат месца самалёта з дакладнасцю ±15 метраў (у штатным варыянце — 700 метраў).

Усталяванне прыцэльнай сістэмы ПС-25, якая забяспечвае ўжыванне штатных і зноў усталяваных авіяцыйных сродкаў паражэння:

  • кіраваных ракет Р-73 класа «паветра–паветра»;
  • кіраваных ракет Х-29Т класа «паветра–паверхня»;
  • карэктоўных авіяцыйных бомбаў КАБ-500КР;
  • некіраваных авіяцыйных ракет С-13.

Увядзенне рэжыму «навігацыйнае бамбакіданне», што дазваляе:

  • выконваць бамбакіданне свабоднападаючымі авіябомбамі ўсепагодна, удзень і ўначы без бачнасці зямной паверхні;
  • павялічыць максімальную вышыню бамбакідання да 5000 м (без уваходу ў зону паражэння вайсковай СПА);
  • павысіць дакладнасць бамбакідання свабоднападаючымі бомбамі (сярэдняе квадратычнае адхіленне ±30 метраў)

Усталяванне сістэм аб'ектыўнага кантролю, за кошт чаго дасягаецца:

  • рэгістрацыя ў палёце відэа- і аўдыяінфармацыі з мэтай правядзення аб'ектыўнага кантролю і пасляпалётнага аналізу;
  • кантроль, рэгістрацыя і захаванне інфармацыі пра стан сілавых установак і бартавых сістэм самалёта;
  • усталяванне сістэмы радыёсувязі СР-25 для забеспячэння перашкодаабароненай адкрытай і абароненай тэлефоннай і тэлекодавай радыёсувязі пры ўзаемадзеянні з іншымі лятальнымі апаратамі і наземнымі пунктамі кіравання.


Возврат к списку