RuEn
О компании

Галоўная/Прадукцыя/Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання войскамі і зброяй

Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання войскамі і зброяй

Рэспубліка Беларусь сёння з'яўляецца адной з вядучых краін у свеце па стварэнні і вытворчасці інтэграваных аўтаматызаваных сістэм кіравання войскамі, разведкай і зброяй.

ААТ «АГАТ — сістэмы кіравання» і кампанія «Белтэхэкспарт» у інтарэсах Рэспублікі Беларусь і замежных краін паспяхова рэалізуюць шэраг праграм удасканалення сістэм кіравання ВПС і войскаў СПА.

У рамках гэтых работ створаны, прайшлі ўсе неабходныя выпрабаванні і прынятыя на ўзбраенне ў Рэспубліцы Беларусь комплексы сродкаў аўтаматызацыі для аснашчэння пунктаў кіравання рознага ўзроўню, пачынаючы ад цэнтральнага каманднага пункта ВПС і СПА і сканчаючы каманднымі пунктамі асобных падраздзяленняў у стацыянарным і мабільным варыянтах. Створаны і паспяхова эксплуатуюцца аўтаматызаваныя комплексы кіравання войскамі для сухапутных войскаў, а акрамя таго аўтаматызаваныя комплексы кіравання агнём артылерыі, уключаючы кіраванне рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню.

Наяўны навукова-тэхнічны і вытворчы патэнцыял, багаты практычны вопыт дазваляюць кампаніі «Белтэхэкспарт» ажыццяўляць комплексныя праграмы па стварэнні сучасных інтэграваных аўтаматызаваных сістэм кіравання войскамі, разведкай і зброяй, а таксама пастаўляць асобныя аўтаматызаваныя комплексы кіравання, сродкі радыёлакацыйнай разведкі, пасіўнай лакацыі, сувязі і перадачы даных, спецыяльнае праграмнае забеспячэнне.

·