RuEn
О компании

Галоўная/Прадукцыя/Спецыяльная аўтамабільная тэхніка

Спецыяльная аўтамабільная тэхніка

Цягачы, танкатранспарцёры, спецыяльныя шасі і іншая аўтатэхніка, вырабленая на беларускіх прадпрыемствах МЗКЦ, МАЗ, БелАЗ шырока вядомыя ў свеце. На базе гэтай тэхнікі збіраюцца розныя ўзоры ўзбраенняў, такія як РСЗА «Паланэз», «Смерч», ЗРК С-300ПС, артылерыйскі комплекс «Бераг», ракетны комплекс «Таполя» і інш.

Унікальны танкатранспарцёр МЗКЦ-74135 дазваляе перавозіць 2 танкі ці 3 БМП па дарогах агульнага карыстання і перасечанай мясцовасці.

Акрамя таго, кампанія «Белтэхэкспарт» пастаўляе штабныя машыны, спецыяльныя машыны сувязі, перасоўныя палявыя шпіталі, а таксама іншыя машыны ваеннага і спецыяльнага прызначэння, якія адрозніваюцца высокай якасцю, функцыянальнасцю, выдатнай эрганомікай, могуць аператыўна дапрацоўвацца пад патрабаванні заказчыка