Прызначэнне: выяўленне, пеленгаванне і суправаджэнне беспілотных лятальных апаратаў (БЛА) па выпраменьваннях іх радыёэлектронных прылад, фарміраванне блакуючых і дэзінфармуючых перашкодаў навігацыйнаму абсталяванняю БЛА, пошук, выяўленне і пастаноўка радыёперашкод сродкам перадачы каманд кіравання («канал угару») і сродкам перадачы даных («канал уніз») БЛА
ЛЯТАЛЬНЫМІ АПАРАТАМІ «НАВАЛЬНІЦА-С»
Прызначэнне:
- выяўленне, пеленгаванне і суправаджэнне беспілотных лятальных апаратаў (БЛА) па выпраменьваннях іх радыёэлектронных прылад;
- фарміраванне блакуючых і дэзінфармуючых перашкодаў навігацыйнаму абсталяванняю БЛА;
- пошук, выяўленне і пастаноўка радыёперашкод сродкам перадачы каманд кіравання («канал угару») і сродкам перадачы даных («канал уніз») БЛА
Склад:
- дэтэктар/пеленгатар выпраменьванняў БЛА;
- перадатчык перашкод сродкам перадачы камандаў кіравання («канал угару») і сродкам перадачы даных («канал уніз»);
- перадатчык блакуючых перашкод навігацыйнаму абсталяванню сістэмы GLONASS;
- перадатчык блакуючых і дэзінфармуючых перашкод навігацыйнаму абсталяванню сістэмы GPS;
- аўтаматызаванае працоўнае месца аператара;
- транспарцёр, уключаючы дзве антэнныя мачтавыя прылады (для пеленгатарнай і перадавальных антэн); электрастанцыя; кантэйнер з абсталяваннем, секцыя з абсталяваннем жыццезабеспячэння, уключаючы кандыцыянер і абагравальнік.
Параметр |
Значэнне |
Дыяпазон працоўных частот радыёразведкі, МГц |
100–6000 |
Дыяпазон працоўных частот радыёперашкод, МГц |
100–6000 |
Дыяпазон радыёразведкі сігналаў БЛА (перадача даных ад БЛА), км |
да 50 |
Дыяпазон радыёразведкі сігналаў наземнага пункта кіравання (перадача сігналаў кіравання на БЛА), км |
да 10 |
Далёкасць пастаноўкі перашкод прыёмніку БЛА (прыём сігналаў кіравання ад наземнага пункта кіравання), км |
да 30 |
Далёкасць пастаноўкі перашкод прыёмніку наземнага пункта кіравання (прыём даных ад БЛА), км |
да 10 |
Далёкасць пастаноўкі перашкод навігацыйнаму прыёмніку БЛА, км |
да 40 |
Далёкасць пастаноўкі дэзінфармуючых перашкод навігацыйнаму прыёмніку БЛА, км |
да 40 |
Час разварочвання, хв |
10 |
Электрасілкаванне |
220 В, 50 Гц |
Разлік |
3 чалавекі |
Тып сцэнарыя супрацьдзеяння |
Уздзеянне |
Вынік |
Мультыкоптару |
падаўленне «канала ўгару» |
прызямленне ці вяртанне дадому |
Мультыкоптару |
падаўленне «канала ўгару» і сістэм GPS/GLONASS |
крушэнне |
Мультыкоптару |
падаўленне «канала ўгару» і сістэмы GLONASS; пастаноўка дэзінфармуючых перашкод навігацыйнаму абсталяванню GPS |
палёт у вызначаную зону і крушэнне ці пасадка |
БЛА |
падаўленне «канала ўгару» |
вяртанне на базу з дапамогай інэрцыяльнай навігацыйнай сістэмы |
БЛА |
падаўленне «канала ўгару» і сістэмы GLONASS; пастаноўка дэзінфармуючых перашкод навігацыйнаму абсталяванню GPS |
палёт у вызначаную зону і крушэнне ці пасадка |
Асноўныя перавагі станцыі «Навальніца-С»
- Усепагодны кругласутачны канал выяўлення і пеленгавання БЛА па радыёвыпраменьваннях іх бартавых перадатчыкаў; магчымасць месцавызначэння БЛА і атрымання траекторыі палёту БЛА пры працы дзвюх станцый «Навальніца-С» у спалучанай пары.
- Шырокі частотны дыяпазон выяўлення і радыёпадаўлення каналаў кіравання БЛА ад наземнага пункта кіравання («канал угару»), перадачы даных ад БЛА («канал уніз») — ад 100 МГЦ да 6 ГГц, які перакрывае ўсе магчымыя частоты каналаў «угару» і «ўніз»; вялікая магутнасць выпраменьвання, якая забяспечвае большую далёкасць радыёпадаўлення.
- Магчымасць радыёпадаўлення навігацыі сістэм GPS, GLONASS, GALILEO, BeiDou па выбары аператара ці ўсіх сістэм адначасова.
- Магчымасць дэзынфармацыі навігацыйнага прыёмніка сістэмы GPS (пры адначасовым падаўленні прыёму сігналаў GLONASS) — функцыя, якая не прапануецца да пастаўкі іншымі вытворцамі. Дадзеная магчымасць дазваляе адвесці БЛА ад абароненай зоны ў іншую зону, зададзеную аператарам станцыі, і ажыццявіць у ёй крушэнне БЛА.
- Магчымасць выкарыстання стацыянарна (вышынныя будынкі), на легкавых і грузавых аўтамабілях.
- Камплексаванне трох каналаў выяўлення, распазнавання і суправаджэння БЛА (выяўляльнік-радыёпеленгатар, тэлевізійны модуль, цеплавізійны модуль) пры ўкамплектаванні оптыка-электронным комплексам назірання (опцыя).
Оптаэлектронны комплекс назірання (опцыя)
Оптаэлектронны комплекс назірання прызначаны для кантролю паветранага становішча, дазваляе весці выяўленне беспілотных лятальных апаратаў у дзённы і начны час у рэжыме рэальнага часу.
У склад комплексу ўваходзяць:
- оптыка-электронны модуль на апорна-паваротнай платформе, які ўключае ў сябе тэлевізійны і цеплавізійны каналы назірання і дальнамерны канал;
- аўтаматызаванае працоўнае месца аператара;
- крыніцу другаснага электрасілкавання і інтэрфейсаў.