RuEn
О компании

IP ТЭЛЕФОН ТА-10

IP-тэлефон ТА-10 уяўляе сабою лічбавы тэлефонны апарат, прызначаны для перадачы голасу і даных па IP-сетках і сетках аўтаматычнай тэлефоннай сувязі. Прызначаны для працы ў стацыянарных збудаваннях і на базе колавых шасі ў жорсткіх умовах эксплуатацыі.

IP-тэлефон ТА-10 уяўляе сабою лічбавы тэлефонны апарат, прызначаны для перадачы голасу і даных па IP-сетках і сетках аўтаматычнай тэлефоннай сувязі. Прызначаны для працы ў стацыянарных збудаваннях і на базе колавых шасі ў жорсткіх умовах эксплуатацыі.

Асноўныя тэхнічныя ўласцівасці:

  • забеспячэнне тэлефоннай сувяззю: па IP-сетках па інтэрфейсе Ethernet 10/100 Tx, па IP-сетках па інтэрфейсе SHDSL, па сетках аўтаматычнай тэлефоннай сувязі;
  • забеспячэнне тэлефоннай сувяззю па двухправадных палявых кабельных лініях (тыпу П-274М);
  • выхад на знешнія сеткі праз лічбавыя каналы перадачы даных па інтэрфейсах SHDSL і Ethernet;
  • праца ў якасці мадэма для перадачы даных у ІР-сетках, працуе як празрысты Ethernet-мост.

Асноўныя тэхнічныя даныя:

Параметр

Значэнне

Інтэрфейсы падключэння да ІР-сетак

Ethernet / SHDSL

Далёкасць, SHDSL (П‑274М) / Ethernet (Cat.5e)

10 км / 90 м

Хуткасць злучэння, Ethernet / SHDSL

10, 100 Мбіт/с / да 5696 Кбіт/с

Функцыі перадачы даных

DHCP-кліент, SIP-кліент, SHDSL-мадэм

Дадатковыя функцыі

Нататнік, гісторыя выклікаў, АВН, утрыманне на лініі, канферэнцыя

Час бесперапыннай працы ад АКБ, г

не менш за 15

Устойлівасць да знадворных фактараў уздзеяння па ДАСТ В 20.39.304-98

Група 1.14 УХЛ

Электрасілкаванне (прам./барт./АКБ), В

195.5…253 / 10…30 / 14-16.8

Рэжым набору

імпульсны, танальны

Інтэрвал працоўных тэмператур

–30…+50

Габарытныя памеры, мм

237 х 195 х 91

Маса, кг

не больш за 3,7

Ахаладжэнне

пасіўнае (без вентылятараў)

 



Возврат к списку