Камандна-штабная машына Р-185 прызначана для аўтаматызацыі працэсаў кіравання і забеспячэння сувязі на стаянцы, у руху, пры пераадоленні водных перашкод у тактычным звяне кіравання як аўтаномна, так і ў складзе вузлоў сувязі. Таксама можа выкарыстоўвацца ў іншых звёнах кіравання службовымі асобамі на перадавых пунктах кіравання, вузлах, цэнтрах сувязі для забеспячэння сувязі ў інтарэсах кіравання аб'яднаннямі, злучэннямі і часцямі ў адпаведнасці з прынятай тактыкай выкарыстання дадзеных войскаў.

Функцыянальныя магчымасці:
- утварэнне да трох сімплексных ці аднаго дуплекснага і аднаго сімплекснага УКХ радыёканалаў з выкарыстаннем радыёстанцый Р-181-50ВУ-2, Р-181-50ТУ;
- утварэнне аднаго сімплекснга КХ радыёканала з выкарыстаннем радыёстанцыі Р-181-100ВК;
- утварэнне аднаго радыёканала стандарту DMR з выкарыстаннем радыёстанцыі "Клён";
- утварэнне аднаго сімплекснага УКХ радыёканала і аднаго сімплекснага КХ радыёканала з лятальнымі апаратамі;
- падключэнне да сеткі перадачы даных па інтэрфейсах Ethernet і SHDSL;
- падключэнне да вонкавай АТС па інтэрфейсе FXO;
- падключэнне вонкавых прылад па інтэрфейсах FXS, Ethernet і SHDSL;
- разварочванне вынаснога працоўнага месца;
- забяспечвае прыём, апрацоўку, захоўванне і адлюстраванне інфармацыі на аўтаматызаваных працоўных месцах службовых асоб;
- прыём і перадачу маўлення і даных па правадных, КХ і УКХ радыёканалах са стацыянарных і вынаснога працоўнага месца;
- унутраную службовую і вонкавую тэлефонную сувязь з выкарыстаннем вырабу Р-184 (АУСК);
- прыём і перадача сакрэтнай інфармацыі з выкарыстаннем апаратуры шыфравання;
- аўтаматычныя вызначэнне і ўвод у ЭВМ з дапамогай комплекснай навігацыйнай сістэмы КНС-2 каардынат свайго месцазнаходжання, вуглоў арыентацыі (курс, крэн і тангаж), пройдзенага шляху і дакладнага часу;
- аўтаматызаваная праверка сродкаў сувязі і перадачы даных.
Асноўныя тэхнічныя характарыстыкі:
Параметр |
Значэнне |
Колькасць аўтаматызаваных працоўных месцаў |
4+1 вынасное |
Далёкасць сувязі УКХ радыёстанцыі |
|
Далёкасць сувязі КХ радыёстанцыі |
|
Далёкасць сувязі з лятальнымі апаратамі |
|
Транспартная база |
БТР-60МБ2 |
Тып паліва |
Дызельнае |
Электразабеспячэнне |
380 В 50 Гц (220 В 50 Гц) (на стаянцы); |
Спажываная магутнасць |
Не больш за 2 кВт |
Працоўная тэмпература навакольнага асяроддзя, ℃ |
-40…+40 |
Сістэма ацяплення |
Webasto |