RuEn
О компании

Галоўная/Прадукцыя/Сродкі сувязі/КОМПЛЕКС ПЕРАВОЗНЫХ РАДЫЁСТАНЦЫЙ КХ І УКХ ДЫЯПАЗОНАЎ Р-181

КОМПЛЕКС ПЕРАВОЗНЫХ РАДЫЁСТАНЦЫЙ КХ І УКХ ДЫЯПАЗОНАЎ Р-181

Комплекс возимых радиостанций Р-181 предназначена для обеспечения открытой, маскированной и засекреченной с помощью внешних систем ЗАС радиосвязи между подвижными и стационарными объектами в тактическом звене управления, для установки в объектах бронированной и небронированной колёсной техники, при жестких условиях эксплуатации, с повышенной помехоустойчивостью и скрытностью работы с радиостанциями, совместимыми по диапазону частот, видам модуляции и режимам работы.

Базовый комплект поставки:
  • Приемопередатчики: ПП-У (УКВ) или ПП-К (КВ)
  • Блок автоматизированного распределения сигналов (БАРС)
  • Микрофонно-телефонная гарнитура
  • Стойка коммутационная: 1 х ПП-У (ПП-К) / 1 х БАРС, 2 х ПП-У (ПП-К) / 1 х БАРС

Комплекс перавозных радыёстанцый Р-181 прызначаны для забеспячэння адкрытай, маскіраванай і засакрэчанай з дапамогай вонкавых сістэм ЗАС радыёсувязі паміж рухомымі і стацыянарнымі аб'ектамі ў тактычным звяне кіравання, для ўсталявання ў аб'ектах браніраванай і небраніраванай колавай тэхнікі, пры жорсткіх умовах эксплуатацыі, з павышанай перашкодаўстойлівасцю і скрытнасцю працы з радыёстанцыямі, сумяшчальнымі па дыяпазоне частот, відах мадуляцыі і рэжымах працы.

Базавы камплект пастаўкі:

  • Прыёмаперадатчыкі: ПП-У (УКХ) ці ПП-К (КХ)
  • Блок аўтаматызаванага размеркавання сігналаў (БАРС)
  • Мікрафонна-тэлефонная гарнітура
  • Стойка камутацыйная: 1 х ПП-У (ПП-К) / 1 х БАРС, 2 х ПП-У (ПП-К) / 1 х БАРС

Дадатковыя прылады:

  • Узмацняльнік магутнасці УКХ дыяпазону Р-181-500-УМУ (50, 100, 250, 500 Вт)
  • Узмацняльнік магутнасці УКХ дыяпазону Р-181-УМУ (25, 50 Вт)
  • Блок антэнных фільтраў Р-181-БАФ
  • Узмацняльнік магутнасці КХ дыяпазону Р-181-УМК (25, 50, 100 Вт)
  • Аўтаматычная антэнная ўзгадняльная прылада (антэнны цюнар) Р-181-ААнУП

Віды работ:

прыёмаперадатчык КХ дыяпазону Р-181-ПП-К забяспечвае:

  • абмен маўленчай інфармацыяй у аналагавым рэжыме на фіксаванай радыёчастаце (ФРЧ) і ў рэжыме аўтаматычнага наладжвання сувязі (АНС);
  • абмен маўленчай інфармацыяй і данымі пры працы ў лічбавым рэжыме на ФРЧ, у рэжыме АНС і псеўдавыпадковай перабудовы частаты (ПППЧ);
  • патокавую і пакетную перадачу даных з хуткасцю ад 75 да 4800 біт/с; 
  • прыёмаперадатчык УКХ-дыяпазону Р-181-ПП-У забяспечвае:
  • абмен маўленчай інфармацыяй у аналагавым рэжыме на ФРЧ;
  • абмен маўленчай інфармацыяй і данымі пры працы ў лічбавым рэжыме на ФРЧ і ў рэжыме псеўдавыпадковай перабудовы частаты (ПППЧ);
  • патокавая і пакетная перадача даных з хуткасцю ад 9,6 да 19,2 кбіт/с.

Рэжымы работ:

  • адначастотны і двухчастотны сімплекс;
  • дупллекс (з выкарыстаннем двух прыёмаперадатчыкаў);
  • «сумешчаны канал» (перадача голаса і даных на адным канале з выбарам прыярытэту); 
  • рэтрансляцыі трафіку радыёканалаў на ФРЧ і двухнакіраваную рэтрансляцыю трафіку лакальнай вылічальнай сеткі Ethernet (рэжым радыёмадэма);
  • аўтаматычнае наладжванне сувязі АНС (аўтаматычны выбар аптымальнай працоўнай частаты);
  • псеўдавыпадковая перабудова працоўнай частаты (ПППЧ);
  • скануючы прыём па 8 папярэдне наладжаных частотах;
  • праца з заглушальнікам шумаў;
  • тэхнічнае маскіраванне;
  • дзяжурны прыём.

Асноўныя тэхнічныя характарыстыкі:

Тып прыёмаперадатчыка

КХ (ПП-К)

УКХ (ПП-У)

Дыяпазон працоўных частот, МГц:

1.5 – 30

30 – 512

Колькасць каналаў:

100 ФРЧ, 128 АНС, 128 табліц ПППЧ

100

Класы выпраменьвання:

A1А, F1B, G7W, J3E (USB, LSB), H3E, R3E

A3E, G3E, F1W

Шаг сеткі частот, кГц:

0.01

12.5/25

Выхадная магутнасць перадатчыка, Вт:

20

5-8

Хуткасць ПППЧ, скачкоў/с:

10

не менш за 200

Адчувальнасць прыёмніка, мкВ:

1

0.35…0.5

Інтэрвал працоўных тэмператур °С:

– 30 да + 50

– 30 да + 50

Электрасілкаванне, В:

27 (+2 / –5)

27 (+2 / –5)

Маса, кг:

20

30

Габарытныя памеры (1 ПП / 2 ПП), мм:

274x265x263

274x265x381

Асаблівасці:

  • модульная структура радыёстанцыі дазваляе гнутка змяняць канфігурацыю радыёстанцыі пад канкрэтную задачу, а таксама выкарыстоўваць прыёмаперадатчык Р-181-ПП-К (ПП-У) са складу радыёстанцыі пераноснай Р-181-5НК (5НУ);
  • прыёмаперадатчык КХ дыяпазону Р-181-ПП-К аснашчаны цалкам аўтаматычным антэнным цюнарам, які дазваляе выкарыстоўваць поўны спектр штыравых і стацыянарных антэн;
  • блок аўтаматызаванага размеркавання сігналаў (БАРС) забяспечвае сумесную працу да двух прыёмаперадатчыкаў і іх узаемадзеянне з вонкавай лічбавай сеткай сувязі;
  • спалучэнне і праца з лакальнай вылічальнай сеткай па інтэрфейсе Ethernet 100BASE-T з падтрымкай пратакола пакетнай перадачы IP;
  • адначасовая праца да двух незалежных сімплексных (паўдуплексных) каналаў сувязі ў рэжыме перадачы маўленчай інфармацыі; 
  • кіраванне ад вонкавай ПЭВМ;
  • убудаваная праграма дыягностыкі працаздольнасці;
  • аўтаматызаваны запіс радыёданых;
  • экстраннае сціранне радыёданых;
  • абаненцкі, групавы і цыркулярны тып адрасацыі абанентаў;
  • перадача і прыём танальнага выкліку;
  • здымны пульт кіравання;
  • дысплей і клавіятура аснашчаныя падсветкай са зменнай яркасцю;
  • аўтаматычная і ручная блакіроўка клавіятуры;
  • гнуткая і функцыянальная наладка параметраў з дапамогай праграмнага забеспячэння;
  • усе вырабы выкананы ў герметычным ударатрывалым корпусе з алюмініевага сплаву.

Возврат к списку