З кастрычніка 2012 года ЗАТ «Белтэхэкспарт» з'яўляецца афіцыйным дылерам кампаніі Barrett Communications Pty Ltd, аўстралійскага распрацоўшчыка і вытворцы радыёабсталявання ваеннага і грамадзянскага прызначэння і рэалізуе яе прадукцыю ў Рэспубліцы Беларусь, іншых краінах СНД.
Радыёстанцыі Barrett — цэласная сістэма серыйнай пастаўкі, якая забяспечвае надзейную сувязь у дыяпазонах частот ад 1,6 да 30 МГц і ад 30 да 88 МГц. Вырабляюцца яны ў адпаведнасці са стандартамі MIL STD 810G на ўдаратрываласць, устойлівасць да вібрацый, пылаабароненасць, воданепранікальнасць і тэрмаўстойлівасць, маюць высокую ступень скрытнасці перамоў, надзейныя ў эксплуатацыі за кошт зведзенай да мінімуму колькасці кампанентаў і схем.
Модульны прынцып пабудовы, уласцівы ўсім сістэмам Barrett, забяспечвае поўную ўзаемазамяняльнасць прыёмаперадатчыкаў у пераносным, мабільным ці базавым варыянтах іх выканання.
Barrett PRC-2090. Гэта радыёстанцыя распрацавана з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій, якія дазваляюць фізічна невялікай модульнай станцыі мець аптымальна дастатковы набор функцый, такіх як селектыўны выклік (Selcall), GPS-месцазнаходжанне, ALE (аўтаматычнае наладжванне сувязі), ПППЧ, дыстанцыйная дыягностыка і інш. Павышаны магчымасці перадачы даных па канале КХ для доступу да электроннай пошты.
Аснашчэнне модульнымі станцыямі сачэння за транспартнымі сродкамі, шлюзамі КХ-УКХ/ДМХ і КХ-мадэмамі ў спалучэнні з іншымі вырабамі серыі Barrett 2000 дазволілі PRC-2090 стаць магутным інструментам забеспячэння тактычнай сувязі.
Адной з навінак радыёстанцый КХ-дыяпазону з'яўляецца КХ-трансівер Barrett 4050 SDR, які займае цэнтральнае месца ў лінейцы камунікацыйнага КХ-абсталявання, аб'ядноўваючы ў сабе тэхналогію праграмна-вызначальных радыёсістэм і інтуітыўна зразумелы інтэрфейс кіравання. Barrett 4050 ажыццяўляе абароненую перадачу даных, абмен паведамленнямі электроннай пошты з іншымі прыладамі КХ-сеткі і, больш за тое, можа падключацца да міжнароднай тэлефоннай сеткі і Інтэрнэту.
Асноўныя перавагі дадзенай радыёстанцыі:
- удасканаленая праграмна-вызначальная архітэктура;
- сэнсарны каляровы экран;
- тэлефонная сувязь па пратаколе IP;
- бесправадная сувязь на базе iOS, Android і Windows;
- USB-падключэнне для праграмавання трансівера, уводу ключоў і забеспячэння сумяшчальнасці;
- шматмоўнае меню, у тым ліку рускае;
- лічбавая адкрытая і абароненая галасавая сувязь;
- высакахуткасная перадача даных;
- здымныя правадны і бесправадны пульты кіравання;
- магутнасць перадачы — да 150 ВТ;
- нізкае энергаспажыванне;
- аўтаматычны выбар аптымальнай працоўнай частаты (ALE) 2G і 3G;
- опцыя GPS Push;
- поўная сумяшчальнасць з папярэднімі версіямі КХ-радыёстанцый.
УКХ-радыёстанцыя Barrett PRC-2080+ — вельмі кампактны і лёгкі выраб. Прастата яе эксплуатацыі не патрабуе доўгага навучання аператараў. Станцыя здольная працаваць у бяспечным рэжыме, ПППЧ, сумяшчальная (на фіксаванай частаце) са старым паркам радыёстанцый.
Акрамя таго, яна дэманструе высокую ступень апрацоўкі сігналу, забяспечваючы выдатны прыём нават пры самым загружаным радыёстановішчы, якое ўскладняецца працай пастаноўшчыкаў перашкод праціўніка.
Спалучэнне прапанаваных у мадэлі PRC-2080+ рашэнняў для модуляў радыёчастотнага модуля (RF), лічбавага працэсара апрацоўкі сігналу (DSP) і праграмнага забеспячэння дазваляе лічыць дадзеную мадэль адным з найбольш эканамічных, надзейных і прадукцыйных тактычных ваенных сродкаў сувязі, прэзентаваных сёння на рынку.
Для ўзгорыстых раёнаў, з перашкодамі, калі сувязь у межах прамой бачнасці недаступная, актуальна выкарыстанне рэтрансляцыйнай сістэмы Barrett Communications PRC2083+ 50W VHF, якая павялічвае радыус дзеяння сувязі паміж двума УКХ-сеткамі і дазваляе пераадолець абмежаванні лініі прамой бачнасці.