Перавозная радыёстанцыя КХ дыяпазону Р-183 – прызначана для пабудовы перашкодаабароненых сетак і напрамкаў радыёсувязі ў розных звёнах кіравання ад стратэгічнага да аператыўна-тактычнага. Забяспечвае адкрытую і тэхнічна маскіраваную радыёсувязь ва ўмовах радыёэлектроннага падаўлення з павышанай перашкодаўстойлівасцю і скрытнасцю працы з радыёстанцыямі сумяшчальнымі па дыяпазоне частот, відах мадуляцыі і рэжымах працы.

Віды работ:
- прыём і перадача маўленчай інфармацыі ў аналагавым рэжыме на фіксаванай радыёчастаце (ФРЧ) і ў рэжыме аўтаматычнага наладжвання сувязі (АНС);
- прыём і перадача маўленчай інфармацыі і даных пры працы ў лічбавым рэжыме на ФРЧ, у рэжымах АНС і псеўдавыпадковай перабудовы радыёчастаты (ППРЧ).
- прыём і перадача даных з хуткасцю ад 2,4 да 4,8 кбіт/с
Рэжымы работ:
- адначастотны і двухчастотны сімплекс;
- псеўдавыпадковай перабудовы радыёчастаты (ППРЧ);
- «сумешчаны канал» (прызначэнне прыярытэту перадачы маўлення ці даных);
- рэтрансляцыі трафіку радыёканалаў на ФРЧ і трафіку лакальнай вылічальнай сеткі Ethernet (рэжым радыёмадэма);
- праца з заглушальнікам шумаў;
- тэхнічнае маскіраванне;
- скануючы прыём па 8 папярэдне наладжаных частотах;
- дзяжурны прыём.
Асноўныя тэхнічныя даныя
Параметр |
Значэнне |
Дыяпазон працоўных частот, МГц: |
1.5 – 30 |
Колькасць каналаў: |
100 ФРЧ, 128 АНС, 128 табліц ПППЧ |
Шаг сеткі частот, Гц: |
1 |
Выхадная магутнасць перадатчыка, Вт PEP: |
100/250/500/1000 |
Класы выпраменьвання: |
A1А, F1B, G7W, J3E (USB, LSB), H3E, R3E |
Хуткасць ПППЧ, скачкоў/с: |
10 |
Адчувальнасць прыёмніка, мкВ: |
0.35 |
Інтэрвал працоўных тэмператур °С: |
– 30 да + 50 |
Электрасілкаванне |
|
Маса радыёстанцыі, кг: |
не больш за 145 |
Габарытныя памеры ШхВхД (блок базавы / прыёмаўзбуджальнік), мм: |
568х682х798 / 561х282х790 |