Кампанія «Белтэхэкспарт» забяспечвае пастаўку ўзбраення і тэхнікі СПА:
- зенітных ракетных комплексаў «Бук-МБ», «Квадрат», «Аса-АКМ», С-125 «Пячора», С-200В «Вега», С-300, «Страла-10»;
- зенітных гарматна-ракетных комплексаў «Тунгуска»;
- зенітных артылерыйскіх комплексаў ЗУ-23-2, ЗСУ-23-4 «Шылка», С-60;
- трэнажораў для тэхнікі СПА;
- аўтаматызаваных тэставых комплексаў і рамонтных участкаў, уніфікаваных лабараторый вымяральнай тэхнікі і сродкаў аўтаномнага электразабеспячэння.
Мы пастаўляем новую тэхніку СПА і тэхніку, якая прайшла капітальна-аднаўленчы рамонт і перадпродажную падрыхтоўку на спецыялізаваных прадпрыемствах, а таксама прапануем навучанне спецыялістаў заказчыка ў Рэспубліцы Беларусь ці ў месцах дыслакацыі тэхнікі. Трэнажор ПЗРК, распрацаваны навукова-вытворчым цэнтрам кампаніі «Белтэхэкспарт», прыняты на ўзбраенне ў беларускім войску. Сучасны ЗРК «Бук-МБ» забяспечвае паражэнне не толькі існых і перспектыўных сродкаў паветранага нападу, але і марскіх надводных радыёкантрасных цэляў.