RuEn
О компании

Галоўная/Прадукцыя/Тэхніка супрацьпаветранай абароны/АЎТАНОМНЫ ТРЭНАЖОР ДЛЯ БАЯВОГА РАЗЛІКУ ЗЕНІТНАГА РАКЕТНАГА КОМПЛЕКСУ «СТРАЛА-10»

АЎТАНОМНЫ ТРЭНАЖОР ДЛЯ БАЯВОГА РАЗЛІКУ ЗЕНІТНАГА РАКЕТНАГА КОМПЛЕКСУ «СТРАЛА-10»

Прызначэнне: для навучання і трэніроўкі аператара і камандзіра баявой машыны 9А35 (9А34) ЗРК «Страла-10» прыёмам баявой працы пры абстрэле імітаваных паветраных цэляў у розных умовах фонавага, паветранага і перашкодавага становішчаў без расходаў баявых ракет і палётаў рэальнай авіяцыі з аб'ектыўным кантролем і дакументаваннем вынікаў стральбы.

Прызначэнне: для навучання і трэніроўкі аператара і камандзіра баявой машыны 9А35 (9А34) ЗРК «Страла-10» прыёмам баявой працы пры абстрэле імітаваных паветраных цэляў у розных умовах фонавага, паветранага і перашкодавага становішчаў без расходаў баявых ракет і палётаў рэальнай авіяцыі з аб'ектыўным кантролем і дакументаваннем вынікаў стральбы.

Забяспечвае набыццё навыкаў пры:

Першапачатковым навучанні аператара пошуку, выяўленню, распазнаванню тыпу і візуальнаму вызначэнню параметраў (далёкасці, хуткасці, вышыні, курсавога параметра) руху паветранай цэлі;

Навучанні аператара і камандзіра працэдурам падрыхтоўкі баявой машыны 9А34 (9А35) да выкарыстання па прызначэнні:

  • перавод пускавой устаноўкі з паходнага становішча ў баявое становішча і назад,
  • устаноўка органаў кіравання ў зыходнае становішча і кантроль функцыянавання апаратуры на працоўных месцах,
  • арыентаванне баявой машыны,
  • увод зыходных даных у апаратуру;

Навучанні аператара і камандзіра баявой працы па пошуку, выяўленні, апазнаванні, захопе, суправаджэнні, абстрэле візуальна назіраных паветраных цэляў — як на сустрэчных, так і на дагонных курсах, ва ўмовах простага і складанага фонавага і перашкодавага становішча, як на месцы, так і ў руху баявой машыны;

Трэніроўка аператара і камандзіра ў выкананні асноўных нарматываў па баявой працы.

Забяспечвае імітацыю:

  • паветраных цэляў (самалёт, верталёт, крылатая ракета, беспілотны лятальны апарат);
  • наземнага, паветранага, фонавага і перашкодавага становішча ў межах ад −3 да +83° па вугле месца і ў 360-градусным азімутальным сектарах з адлюстраваннем кожнай у трохвымернай выяве;
  • перашкодавага становішча ў выглядзе арганізаваных (тыпу скіданых несапраўдных цеплавых цэляў) і натуральных (сонца, месяц, аблокі) інфрачырвоных перашкод;
  • баявой працы аператара і камандзіра баявой машыны 9А34 (9А35); 
  • старту, палёту і падрыву зенітнай кіраванай ракеты; 
  • паражэння (непаражэння) абстралянай паветранай цэлі; 
  • гукавых эфектаў, якія суправаджаюць працу баявой машыны і палёт ракеты;
  • руху баявой машыны на мясцовасці ў межах 5 км.


 


Возврат к списку