RuEn
О компании

ДВУХКААРДЫНАТНАЯ РЛС «УСХОД-Э/Д»

Прызначэнне: для выяўлення паветраных аб'ектаў, вымярэння далёкасці да іх, азімута і радыяльнай хуткасці, аўтаматычнага суправаджэння трас цэляў, аўтаматычнага распазнавання класа цэляў, а таксама перадачы радыёлакацыйнай інфармацыі ў інтэграваную сістэму кіравання.

РЛС «Усход-Э/Д» з'яўляецца новай, цалкам беларускай распрацоўкай, здольнай замяніць не толькі РЛС П-18, якая добра зарэкамендавала сябе ва ўсім свеце, але і РЛС вялікай далёкасці, тыпу «Абарона» і іх аналагі.

Дзякуючы выкарыстанню сучасных дасягненняў радыёлакацыі, найноўшых лічбавых тэхналогій, перадавых канструктыўна-тэхналагічных рашэнняў РЛС «Усход-Э/Д» па тактыка-тэхнічных характарыстыках значна пераўзыходзіць РЛС метровага дыяпазону П-18, «Абарона», «Неба-СВ», а таксама існыя версіі мадэляў замежных радыёлакацыйных станцый.

Асноўныя тэхнічныя характарыстыкі двухкаардынатнай РЛС «Усход-Э/Д»:

Параметр

Значэнне

Максімальная далёкасць выяўлення, км

360

Далёкасць выяўлення з імавернасцю 0,5 пры імавернасці памылковай трывогі 10–5 пры адсутнасці перашкод на вышыні 10 000 м цэляў тыпу, км:
стратэгічны бамбардзіроўшчык В-52
знішчальнік F-14
ударны самалёт F-117A Stealth

360*
360*
350

Далёкасць выяўлення з імавернасцю 0,5 пры імавернасці памылковай трывогі 10−5 на элемент распазнавання ва ўмовах уплыву актыўных шумавых перашкод (АШП) (эквівалентная спектральная шчыльнасць АШП на выхадзе антэны пастаноўшчыка з улікам каэфіцыента ўзмацнення антэны 200 Вт/МГц, далёкасць да пастаноўшчыка 200 км) на вышыні 10 000 м цэляў тыпу, км:
стратэгічны бамбардзіроўшчык В-52
знішчальнік F-14
ударны самалёт F-117A Stealth

255
150
57

Распазнавальная здольнасць:
па далёкасці, м
па азімуце, град.

200
5,5

Сярэднеквадратычная памылка разавых вымярэнняў
(у адным аглядзе)
па далёкасці, м
па азімуце, вугл. хвілін

25
50

Колькасць тыпаў зандуючых сігналаў

ад 4 да16

Каэфіцыент падаўлення АШП, дБ

≥ 30

Каэфіцыент падаўлення адбіткаў ад метэа і мясцовых прадметаў, дБ

≥ 50

Далёкасць радыёэлектроннай разведкі праціўнікам, км

≤ 203

Аўтаматычнае суправаджэнне пеленгаў пастаноўшчыкаў перашкод

забяспечваецца

Колькасць трас, якія аўтаматычна суправаджаюцца, не менш за

250

Распазнаванне цэляў 5 класаў

забяспечваецца

Час зварочвання, хв

6 (разлікам з 3 чалавек)

Сярэдні час напрацоўкі на адмову, г

900

Час аднаўлення працаздольнага стану, хв, не больш за

30

* пры забеспячэнні далёкасці радыёгарызонта і абмежаванасці інструментальнай далёкасцю.

Склад:

  • антэнна-апаратная машына;
  • аўтаномная дызельная электрастанцыя;
  • вынасное аўтаматызаванае працоўнае месца (АПМ-В).

Перавагі:

  • высокая далёкасць выяўлення і дакладнасць вызначэння каардынат;
  • высокая мабільнасць;
  • эфектыўнае выяўленне маларазмерных паветраных аб'ектаў і аб'ектаў, вырабленых па тэхналогіі «Стэлс»;
  • павышаная перашкодаабароненасць;
  • лічбавае фарміраванне і апрацоўка сігналаў, сучасныя высокаэфектыўныя алгарытмы;
  • усе задачы выконваюцца ў аўтаматычным рэжыме, у тым ліку выяўленне і суправаджэнне паветраных аб'ектаў;
  • аўтаматычны функцыянальны кантроль усіх прылад радыёлакатара;
  • высокая радыёлакацыйная скрытнасць за кошт выкарыстання шумападобнага зандуючага сігналу з малой пікавай магутнасцю;
  • высокая ступень абароненасці ад высокадакладнай зброі.

Возврат к списку