Наземная рухомая радыёлакацыйная станцыя П-18ГЛ працуе ў метровым дыяпазоне хваль і прызначана для аўтаматычнага выяўлення цэляў, вызначэння іх бягучых каардынат (азімута і далёкасці) і выдачы радыёлакацыйнай інфармацыі (РЛІ) вонкавым спажыўцам.
Наземная рухомая радыёлакацыйная станцыя П-18ГЛ працуе ў метровым дыяпазоне хваль і прызначана для аўтаматычнага выяўлення цэляў, вызначэння іх бягучых каардынат (азімута і далёкасці) і выдачы радыёлакацыйнай інфармацыі (РЛІ) вонкавым спажыўцам.
Склад:
- апаратная кабіна, у якой размяшчаецца асноўная электронная апаратура РЛС – машына №1;
- антэнна-мачтавая прылада з антэнна-фідарнай сістэмай – машына №2;
- два агрэгаты электрасілкавання;
- камплекты кабельнай гаспадаркі і эксплуатацыйнай дакументацыі.
Выконвае наступныя асноўныя функцыі:
- выяўленне, адлюстраванне і аўтаматычнае вызначэнне каардынат — азімута і далёкасці паветраных аб'ектаў (ПА);
- аўтаматычнае суправаджэнне трас ПА і разлік параметраў іх руху;
- прыём, адлюстраванне і апрацоўка РЛІ ад аналагічнай РЛС ці ад РЛС, аснашчанай экстрактарам А-1000М, і фарміраванне трас;
- аўтаматычнае кіраванне радыёвышынямерамі (РРВ), аснашчанымі экстрактарамі А-1000Н, разлік і прывязка вышыні да плоскасных каардынат ПА;
- аўтаматычная выдача РЛІ па тэлефонным кабелі спажыўцу;
- магчымасць неаўтаматызаванага (ручнога) здымання РЛІ па лічбавых даных фармуляраў ПА ў каардынатах «азімут–далёкасць» ці ў квадратах адзінай сеткі СПА ў неаўтаматызаваных групоўках;
- дакументаванне радыёлакацыйнай інфармацыі;
- паўаўтаматычная прывязка пункту стаяння РЛС (опцыя);
- кантроль тэхнічнага стану і дыягностыка асноўных прылад РЛС.
Аб'ём і пералік функцый, склад асобных праграмна-апаратных сродкаў могуць змяняцца ў залежнасці ад канфігурацыі падраздзялення і варыянту выканання РЛС.
Па-за апаратнай кабінай вынасное аўтаматызаванае працоўнае месца можа ўсталёўвацца ў камандным пункце. АПМ-В абсталёўваецца неабходнымі сродкамі сувязі і абмену данымі, камплектацыя якіх узгадняецца з заказчыкам. Далёкасць вынасу абмяжоўваецца даўжынёй штатных кабеляў сувязі (да 500 м).