RuEn
О компании

Галоўная/Прадукцыя/ Тэхніка сухапутных войскаў/БУЙНАКАЛІБЕРНЫ КУЛЯМЁТ НСВК-12,7 «УЦЁС»

БУЙНАКАЛІБЕРНЫ КУЛЯМЁТ НСВК-12,7 «УЦЁС»

Буйнакаліберны кулямёт НСВК-12,7 з'яўляецца сучаснай стралковай зброяй, якая складаецца з двух галоўных элементаў: буйнакалібернага кулямёта НСВ-12,7 і станка-трыножка UPM-170, які гасіць энергію аддачы амаль на 100%

Буйнакаліберны кулямёт НСВК-12,7 з'яўляецца сучаснай стралковай зброяй, якая складаецца з двух галоўных элементаў: буйнакалібернага кулямёта НСВ-12,7 і станка-трыножка UPM-170, які гасіць энергію аддачы амаль на 100%.

Прызначаны для барацьбы з лёгкабраніраванымі транспартнымі сродкамі і групавымі жывымі цэлямі праціўніка на адлегласці да 2000 м, агнявымі пунктамі, а таксама нізкалятучымі паветранымі цэлямі на нахільных далёкасцях да 1500 м. Выкарыстоўваецца вельмі магутны 12,7 × 108 буйнакаліберны патрон, які мае цэлую гаму куль разнастайнага прызначэння: Б-32 (бранябойна-запальная), БЗТ-44 (бранябойна-запальна-трасіруючая) і ІДЗ (запальная імгненнага дзеяння).

Асноўныя тэхнічныя характарыстыкі буйнакалібернага кулямёта НСВК-12,7 «Уцёс»:

Параметр

Значэнне

Калібр, мм

12,7

Пачатковая хуткасць кулі, м/с

820–860

Тэмп стральбы, стрэлаў/хв

700–780

Вага ў баявым становішчы, кг, уключаючы:
вага НСВ-12,7
вага станка
 вага аптычнага прыцэла

58,7
25
22
1,7

Вага падрыхтаванага магазіна з 50 патронамі, кг

11

Памеры НСВК-12,7 у баявым становічшы, мм:
даўжыня
 шырыня


1975
1200

Вышыня ад зямлі да ствала, мм:
у нізкім становішчы
 у высокім становішчы


310
870

 

Беларускімі прадпрыемствамі (холдынг «БелОМО») распрацаваныя для выкарыстання на кулямёце НСВК такія прыборы, як:

  • прыцэл аптычны ПА 4х24П;
  • камбінаваны дзённа-начны прыцэл DNS-1.


 

Возврат к списку