Прызначэнне: вядзенне разведвальных і дыверсійных аперацый, патруляванне і суправаджэнне калон, ахова мяжы, правядзенне міратворчых і паліцэйскіх аперацый, вядзенне дзеянняў ва ўмовах надзвычайных сітуацый.
Прызначэнне:
- вядзенне разведвальных і дыверсійных аперацый;
- патруляванне і суправаджэнне калон;
- ахова мяжы;
- правядзенне міратворчых і паліцэйскіх аперацый;
- вядзенне дзеянняў ва ўмовах надзвычайных сітуацый.
Выраб на 90 % складаецца з вузлоў і агрэгатаў серыйна выпусканай колавай тэхнікі ваеннага прызначэння і камплектуючых беларускай вытворчасці.
У залежнасці ад патрабаванняў канцавога карыстальніка і рэгіёну пастаўкі прадугледжана магчымасць яго мадэрнізацыі, у тым ліку — змена тыпу ўзбраення, фільтравентыляцыйнай устаноўкі, мантаж сістэмы кандыцыянавання паветра, замена сродкаў сувязі і г. д.
Сістэма ахаладжэння дазваляе эксплуатаваць машыну пры тэмпературы навакольнага асяроддзя да +50°С Сучасныя прыборы і датчыкі беларускай вытворчасці забяспечваюць кантроль параметраў усіх сістэм забеспячэння працы дызельнага рухавіка. Таксама прадугледжана магчымасць усталявання бартавой інфармацыйна-кіруючай сістэмы, якая пашырае магчымасці па кантролі працы агрэгатаў вырабу, павялічвае функцыянальныя і эрганамічныя характарыстыкі працоўных месцаў экіпажа, мае ўбудаваную сістэму навігацыі.
Выраб распрацаваны і сертыфікаваны для эксплуатацыі на дарогах агульнага карыстання, абсталяваны сертыфікаванай светлавой і гукавой сігналізацыяй, відэакамерай задняга віду, дадатковымі прыборамі асвятлення. Поўны прывод (4×4), высокі момант кручэння рухавіка, незалежная тарсіённа-рычажная падвеска і цэнтралізаваная сістэма падпампоўкі шын дазваляюць упэўнена перасоўвацца па моцна перасечанай мясцовасці. Корпус бронеаўтамабіля герметычны, што дазваляе пераадольваць водныя перашкоды на плаву за кошт вадамётнага рухача.
Асноўныя тэхнічныя характарыстыкі мабільнага браніраванага транспартнага сродку «Кайман»:
Параметр |
Значэнне |
Тып корпуса |
апорны, браніраваны, які забяспечвае абарону ад пашкоджання агнём стралковай зброі |
Клас бранявой абароны |
Бр4, Бр5 па ДАСТ 50963-96 (шкло 5аХЛ ) |
Габарытныя памеры даўжыня . шырыня . вышыня па даху рубкі (без узбраення), мм |
6000 х 2820 х 2070 |
Каляіна, мм |
2400 |
Колавая база, мм |
3100 |
Дарожны прасвет (пры поўнай загрузцы), мм |
490 |
Поўная маса, кг, не больш за |
7000 ±3 % |
Максімальная хуткасць па шашы, км/г |
110 |
Максімальная хуткасць на плаву, км/г |
8 |
Запас ходу пры руху па шашы, км |
1000 |
Тып рухавіка |
дызельны Д-245.30Е2 |
Трансмісія |
механічная |
Узбраенне |
кулямёт 7,62 мм і гранатамёт АГС-17 30 мм |
Пераадольванне сценкі вышынёй, м |
0,45 |
Пераадольванне рова шырынёй, м |
1,5 |
Максімальны вугал пад'ёму, град. |
30 |
Максімальны вугал крэну, град. |
25 |