RuEn
О компании

Галоўная/Прадукцыя/ Тэхніка сухапутных войскаў/СІСТЭМЫ КІРАВАННЯ АГНЁМ ТАНКАЎ БМП

СІСТЭМЫ КІРАВАННЯ АГНЁМ ТАНКАЎ БМП

Адным з галоўных партнёраў, прадукцыю якога кампанія «Белтэхэкспарт» шмат гадоў паспяхова рэалізуе на сусветным рынку, з'яўляецца ААТ «Пеленг». Гэта прадпрыемства — вядучае ў свеце ў сферы распрацоўкі, вытворчасці і мадэрнізацыі сістэм кіравання агнём бранятанкавай тэхнікі. 


Адным з галоўных партнёраў, прадукцыю якога кампанія «Белтэхэкспарт» шмат гадоў паспяхова рэалізуе на сусветным рынку, з'яўляецца ААТ «Пеленг». Гэта прадпрыемства — вядучае ў свеце ў сферы распрацоўкі, вытворчасці і мадэрнізацыі сістэм кіравання агнём бранятанкавай тэхнікі. 

ААТ «Пеленг» (пры ўдзеле вядучых еўрапейскіх вытворцаў цеплавізійных камер — кампаній Sagem і Thales) распрацавала і прапануе варыянты мадэрнізацыі сістэм кіравання агнём — танкаў Т-55, Т-62, Т-72, Т-80, Т-90, баявых машын пяхоты БМП-1, БМП-2, БМП-3, а таксама тэлевізійных сістэм назірання і агляду для машын на гусенічным ходзе, стацыянарных пунктаў кіравання і назірання. Акрамя таго, «Пеленг» — эксклюзіўны пастаўшчык сучаснага цеплавізійнага прыцэлу «Эса-72У» для беларускага танка Т-72БМЭ.

Новыя сістэмы кіравання агнём пастаўляюцца ў шэраг замежных краін.
Прапанаваныя варыянты вырабаў:

  • цеплавізійны прыцэл «Пліса» для танка Т-80У і яго мадыфікацый;
  • цеплавізійны прыцэл «Эса» для танка Т-90С і яго мадыфікацый;
  • цеплавізійны прыцэл «Вясна-К» для баявой машыны пяхоты БМП-3 і яе мадыфікацый;
  • прыцэл наводчыка шматканальны «Сож-ТМ» для баявой машыны пяхоты БМП-3 і яе мадыфікацый;
  • шматканальныя прыцэлы наводчыка «Сасна-У» і ПН-72М для танкаў Т-72А, Т-72С, Т-72Б3, Т-72МК і іх мадыфікацый;
  • прыцэл камандзіра панарамны ПКП-К для танкаў Т-72Б, Т-90МС, баявых машын пяхоты БМП-3, машын камандзіра батарэі 9П157-4 і стацыянарных сістэм назірання;
  • прыцэлы панарамныя для лёгкай і цяжкай браніраванай тэхнікі.

Возврат к списку