RuEn
О компании

ТАНК Т-72БМЭ

Танк Т-72БМЭ стаў вынікам глыбокай мадэрнізацыі танкаў Т-72 у адпаведнасці з патрабаваннямі, якія прад'яўляюцца да сродкаў узброенага супрацьстаяння ў XXI стагоддзі. Характарыстыкі танка максімальна набліжаны да характарыстык найноўшых танкаў тыпу Т-90. Пры мадэрнізацыі выкарыстаны апошнія дасягненні ў галіне стварэння сістэм кіравання агнём, назірання, абароны ад сучасных сродкаў паражэння.


Вiдэа

Прэзэнтацыя

Танк Т-72БМЭ стаў вынікам глыбокай мадэрнізацыі танкаў Т-72 у адпаведнасці з патрабаваннямі, якія прад'яўляюцца да сродкаў узброенага супрацьстаяння ў XXI стагоддзі. Характарыстыкі танка максімальна набліжаны да характарыстык найноўшых танкаў тыпу Т-90. Пры мадэрнізацыі выкарыстаны апошнія дасягненні ў галіне стварэння сістэм кіравання агнём, назірання, абароны ад сучасных сродкаў паражэння.

Асноўная сутнасць мадэрнізацыі танка Т-72БМЭ заключаецца ва ўсталяванні новага прыцэльнага комплексу з цеплавізійным прыцэлам, узмацненні бранявой абароны шляхам эфектыўнага спалучэння маналітнай і камбінаванай бронеаховы з дадатковым усталяваннем дынамічнай абароны і супрацькумулятыўных экранаў, павелічэнні рухомасці за кошт усталявання магутнейшага рухавіка, а таксама аўтаномнасці пры вядзенні засадных і абарончых дзеянняў за кошт выкарыстання ўбудаванай аўтаномнай крыніцы сілкавання.

Відэа

У 2019 годзе танк Т-72БМЭ ўзяў удзел у парадзе, прысвечаным 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Асноўнымі адрознымі элементамі танка з'яўляюцца:

  • усталяванне комплекснай сістэмы кіравання «Эса-72У», якая ўключае шматканальны цеплавізійны прыцэл, балістычны вылічальнік, тэлевізійныя індыкатары і прыцэл-дублёр камандзіра танка, што забяспечвае эфектыўнае паражэнне аб'ектаў праціўніка на максімальных далёкасцях у любых пагодных умовах удзень і ўначы;
  • усталяванне камплекта датчыкаў (датчык ветру, датчык становішча гарматы, датчык атмасфернага ціску, датчыкі крэну і тангажу), што дазволіла істотна зменшыць час навядзення на цэль, павысіць дакладнасць стральбы з месца і ў руху;
  • забеспячэнне магчымасці вядзення агню ўсімі тыпамі 125 мм стрэлаў, уключаючы сучасныя танкавыя кіраваныя снарады;
  • усталяванне камплекта дынамічнай аховы тыпу «Кантакт-1»;
  • усталяванне сістэмы 902Б «Хмара» з васьмю пускавымі ўстаноўкамі;
  • усталяванне рухавіка В-84МС магутнасцю 840 к.с.;
  • усталяванне лічбавай УКХ-радыёстанцыі апошняга пакалення Barrett-2082+;
  • усталяванне сучаснага інфрачырвонага ці цеплавізійнага прыбору механіка-кіроўцы;
  • усталяванне аўтаномнай дызельнай крыніцы сілкавання магутнасцю да 9,9 кВт для забеспячэння працы асноўных сістэм танка ў абароне і эканоміі рэсурсу асноўнага рухавіка.

 

Асноўныя тэхнічныя характарыстыкі танка Т-72БМЭ:

Комплекс узбраення

Танкавая гармата

Марка

125 мм 2А46: рассейванне ўсіх тыпаў снарадаў зменшана на 10% за кошт усталявання балістычнага вылічальніка і датчыкаў, якія павышаюць дакладнасць стральбы

Скарастрэльнасць, стрэлаў у хвіліну

8

Боекамплект, шт.

44

Спараны кулямёт

Марка

7,62 мм ККТ

Боекамплект,

шт. 2000

Зенітная кулямётная ўстаноўка

Марка

12,7 мм НСВТ

Боекамплект, шт.

300

Сродкі сувязі

Радыёстанцыя

Тып
 

лічбавыя радыёстанцыі Barrett-2082+, Barrett-2091 забяспечваюць бяспошукавае і беспадстроечнае вядзенне сувязі

Далёкасць сувязі, км

УКХ да 25, КВ да 70

Абароненасць

Дынамічная абарона

Тып

навясная супрацькумулятыўная «Кантакт-1»

Колькасць кантэйнераў

227

Узмацненне абароны бартавой праекцыі

бартавыя экраны з дынамічнай абаронай (96 кантэйнераў), узмацненне абароны ад РСГ і СТКР у 1,5-1,8 разоў

Сродкі зніжэння прыметнасці

Сістэма пастаноўкі дымавой заслоны
 

Марка

902Б «Хмара»

Колькасць дымавых гранат, шт.

8

Далёкасць пуску гранат, м

250–300

Рухомасць

Рухавік

Марка

B-84 МС

Магутнасць, к.с.

840

Гусенічны рухач

гусеніца з ГМШ

Маса, т

44,0

Прыцэльны комплекс

Шматканальны прыцэл наводчыка (дзённа-начны)

Марка

«Эса-72У» (асноўны прыцэл)

Тэлевізійны канал:
далёкасць выяўлення цэлі, м
 далёкасць распазнавання цэлі, м


7000
5000

Цеплавізійны канал:
далёкасць выяўлення цэлі, м
 далёкасць распазнавання цэлі, м


5500
3500

Тып дальнамера
 Дыяпазон вымярэння далёкасці, м

лазерны
 ад 100 да 10 000

Тып балістычнага вылічальніка

лічбавы балістычны вылічальнік

Дзённы прыцэл

Марка

ТПДК-1 (дапаможны прыцэл)

Тып дальнамера
 Дыяпазон вымярэння далёкасці, м

квантавы
ад 500 да 4000

Прыцэльная далёкасць паражэння цэляў удзень, м

да 4000

Прыбор назірання камандзіра танка

Марка

пасіўна-актыўны прыбор
 назірання і цэлепаказання камандзіра ТКН-3Б, сістэма «Дубль» з пультам кіравання і маніторам для вядзення стральбы з танкавай гарматы і кулямёта камандзірам танка

Далёкасць бачання ўначы:
інфрачырвоны канал, м
 цеплавізійны канал, м

 
да 400
да 3500

Магчымасць вядзення агню камандзірам танка з танкавай гарматы

вядзенне агню з танкавай гарматы 2А46 у рэжыме «Дубль»

Кіраваны рэактыўны снарад

Марка

9М119

Начны прыбор назірання механіка-кіроўцы

Марка

ТВНЕ-4Б/ТСНВ

Далёкасць бачання ўначы, м

да 120/200


Возврат к списку