RuEn
О компании

Галоўная/Пра кампанію

Пра кампанію


КАМПАНІЯ «БЕЛТЭХЭКСПАРТ»

Кампанія «Белтэхэкспарт» створана 26 студзеня 1993 года і стала спецыялізаваным прадпрыемствам для рэалізацыі праектаў у ваенна-тэхнічнай сферы. На працягу ўсяго перыяду дзейнасці кампаніі значную долю ў аб'ёме экспарту займае прадукцыя ваеннага прызначэння, якая выпускаецца прадпрыемствамі ваенна-прамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь.

Сёння «Белтэхэкспарт» — адна з вядучых кампаній у Беларусі па рэалізацыі праектаў у сферы гарантавання ваеннай бяспекі, экспарту і імпарту прадукцыі і паслуг ваеннага прызначэння.

МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА

Геаграфія партнёрскіх адносін кампаніі дастаткова шырокая і ахоплівае краіны СНД, Афрыкі, Азіі, Блізкага Усходу і Лацінскай Амерыкі. Па выніках шматгадовага паспяховага супрацоўніцтва нашы заказчыкі ведаюць «Белтэхэкспарт» як надзейнага і праверанага партнёра.

Галоўны прынцып працы кампаніі «Белтэхэкспарт» — строгае выкананне міжнародных патрабаванняў і стандартаў у галіне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, а таксама поўнае і належнае выкананне ўсіх прынятых на сябе перад заказчыкамі і партнёрамі абавязацельстваў.

КОМПЛЕКСНЫ ПАДЫХОД ДА РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАЕКТАЎ

Для забеспячэння інтарэсаў нашых заказчыкаў і партнёраў кампанія «Белтэхэкспарт» пры рэалізацыі знешнеэканамічных праектаў заўсёды імкнецца да забеспячэння аказання ўсяго комплексу паслуг, пачынаючы з пастаўкі ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі (пры неабходнасці з правядзеннем іх рамонту і мадэрнізацыі) і сканчаючы навучаннем персаналу, а таксама сэрвісным і гарантыйным суправаджэннем пастаўленай маёмасці. 

ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЛІЦЭНЗІІ І ПАСВЕДЧАННІ

На сённяшні дзень кампанія «Белтэхэкспарт», у адпаведнасці з ліцэнзіяй, выдадзенай Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам Рэспублікі Беларусь, мае права ажыццяўляць наступныя віды дзейнасці.

Навукова-даследчыя работы ваеннага прызначэння ў галіне супрацьпаветранай абароны.

Доследна-канструктарскія работы па стварэнні:

  • зенітных ракетных сістэм (комплексаў);
  • рэактыўных гранатамётаў.

Вытворчасць, рамонт, тэхнічнае абслугоўванне:

  • трэнажораў да авіяцыйнай тэхнікі;
  • трэнажораў да пераносных зенітна-ракетных комплексаў.

Рэалізацыя прадукцыі ваеннага прызначэння:

  • якая знаходзіцца ў аператыўным кіраванні рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, што маюць воінскія фарміраванні;
  • якая выраблена (распрацаваная, зробленая) іншымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь і (ці) належыць ім на праве ўласнасці;
  • якая належыць на праве ўласнасці замежным юрыдычным асобам;
  • якая знаходзіцца ў ліцэнзіята на праве ўласнасці (у тым ліку ўласнага вырабу (распрацоўкі, вытворчасці). 
Акрамя таго, нашай кампаніі выдадзена пасведчанне на права ажыццяўлення знешнегандлёвай дзейнасці ў дачыненні спецыфічных тавараў (работ, паслуг), у адпаведнасці з якім кампанія «Белтэхэкспарт» мае права ажыццяўляць:

1. Знешнегандлёвыя аперацыі са спецыфічнымі таварамі (работамі, паслугамі) у інтарэсах рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, што маюць воінскія фарміраванні, а таксама іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь.

2. Знешнегандлёвыя аперацыі са спецыфічнымі таварамі (работамі, паслугамі):

  • якія знаходзяцца ў аператыўным кіраванні рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, што маюць воінскія фарміраванні;
  • якія выраблены (распрацаваныя, зробленыя) іншымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь і (ці) належаць ім на праве ўласнасці;
  • якія належаць на праве ўласнасці замежным юрыдычным асобам;
  • якія знаходзяцца ва ўладальніка пасведчання на праве ўласнасці (у тым ліку ўласнага вырабу (распрацоўкі, вытворчасці)

3. Аказанне пасрэдніцкіх паслуг, звязаных з перасоўваннем (пастаўкай) спецыфічных тавараў з адной замежнай дзяржавы ў іншую.

4. Арганізацыя выканання работ і аказання паслуг у дачыненні спецыфічных тавараў.