Aсабісты прыём Адміністрацыйныя працэдуры
Вышэйшы орган Электронныя звароты
Асноўныя нарматыўныя прававыя акты па агульных пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і работы са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб:
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.
Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур».
Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб».
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян».
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202 «Аб службе «адно акно».
Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату».
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2012 г. № 156 «Аб зацвярджэнні адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, унясенні дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 2009 г. № 193 і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь».
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2017 г. № 529 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія падлягаюць ажыццяўленню ў электроннай форме».
Інструкцыя аб парадку арганізацыі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанай загадам Дзяржкамваенпрама ад 31 снежня 2011 г. № 343.
Правядзенне "гарачых ліній", тэлефонаў даверу і даведачных службаў
Правядзенне "гарачых ліній" ажыццяўляецца па пытаннях даведачна-кансультацыйнага характару, звязаных з дзейнасцю закрытага акцыянернага таварыства "БЕЛТЭХЭКСПАРТ", намеснікамі генеральнага дырэктара ў межах іх кампетэнцыі кожную апошнюю сераду апошняга месяца паўгоддзя з 14.00 да 17.00 па тэл. +375 17 358 83 83.
Збор інфармацыі для правядзення "гарачых ліній" ажыццяўляе начальнік юрыдычнага ўпраўлення па тэлефоне +375 17 389 04 91, каб. 308.
Правядзенне "прамых тэлефонных ліній" па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю закрытага акцыянернага таварыства "БЕЛТЭХЭКСПАРТ", ажыццяўляецца намеснікам генеральнага дырэктара кожны першы аўторак апошняга месяца кожнага квартала з 14.00 да 17.00 па тэлефоне +375 17 358 83 83.
Тэлефон даведачнай службы закрытага акцыянернага таварыства «БЕЛТЭХЭКСПАРТ» +375 17 358 83 83.